Белорусский портал в Казахстане

Таргі на БВФБ: разварот валют — калі долар рэзка ўверх, расійскі рубель рэзка ўніз



У гэты час беларускі рубель даражэе да кошыка валют на 0,28%, праўда, пакуль нязначна, але ... дзякуючы істотнаму паслабленню расійскага рубля.

А толькі ўчора кошт кошыка валют падскочыў на 2,46 % да новага гістарычнага максімуму. З пачатку чэрвеня валютны кошык падаражэў на 8,51 %, а з пачатку года на 17,85 %.

Курс долара скокнуў уверх адразу на 0,0428 BYN да 2,5663 BYN / USD да максімуму за тры тыдні. Долар даражэе другі дзень, але ўчора яго кошт вырас усяго на 0,0014 BYN, а да гэтага было восем гандлёвых сесій, якія прывялі да зніжэння кошту долара на 0,0422 BYN.

Аб’ём таргоў доларам абваліўся амаль у 12 разоў да мінімуму за 3 гады і 2 месяцы. Так, калі ўчора долараў на біржы было шмат — 50,1 мільёнаў, то сёння іх стала вельмі мала — усяго 4,2 мільёна.

Курс еўра вырас на 0,0074 BYN да 2,6704 BYN / EUR. Еўра даражэе ўжо чацвёрты дзень. За гэты час яго кошт падняўся ўсяго на 0,0101 BYN да максімуму за 9 дзён.

Курс расійскага рубля абваліўся на 0,0840 BYN да 4,8865 BYN / 100 RUB І пакінуў гістарычны максімум. За чэрвень расійскі рубель падаражэў на 0,7240 BYN.

Сяргей Куркач
Звязда, 30 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/31/65580
Текущая дата: 16.11.2024