Рэйдавая група Мазырскага РАУС выехала ў вёску Малыя Зімавішчы. Па атрыманай інфармацыі 45-гадовы механізатар КСУП «Слабадское імя Леніна» займаецца крадзяжом саляркі і камбікорму.
З санкцыі пракурора міліцыянеры правялі агляд месца жыхарства вяскоўца. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у гаражы знайшлі 50 літраў афарбаванага дызпаліва і мяшкі з камбікормам. Гаспадар падворка расказаў, што працуе на малочнатаварнай ферме раздатчыкам. З даручанага яму трактара ён зліў паліва і прыхапіў з сабой мяшкі з камбікормам.
Дызельнае паліва і камбікорм перададзены ў гаспадарку. «Нясуна» прыцягнуць да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. У мінулым годзе ён трапіўся на аналагічным правапарушэнні. Кіраўніцтва гаспадаркі звольніла нядбайнага працаўніка. У гэтым годзе ён зноў уладкаваўся і працягнуў красці.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 жніўня 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 1 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/31/65989
Текущая дата: 25.12.2024