З 4 ліпеня РУП "Белпошта" ўводзіць плату за выдачу і пералік наяўных грашовых сродкаў пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аперацыйных касах аб`ектаў паштовай сувязі і дома ў памеры 15 адсоткаў ад сумы, паведамілі ў РУП "Белпошта".
Як расказалі ва ўстанове, плата не спаганяецца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах пры ўмове прад`яўлення атрымальнікам міжнароднага пераводу арыгінала дакумента або яго копіі, заверанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, што пацвярджае прыналежнасць міжнароднага пераводу да сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў (выканаўчы ліст, рашэнне суда, даведка аб налічэнні пенсіі і іншае).
Пералік сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў устаноўлены пагадненнем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб парадку пераводу грашовых сродкаў грамадзянам па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах ад 9 верасня 1994 года.
1 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
1 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/32/65587
Текущая дата: 25.12.2024