Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрымана дзяўчына-кур’ер тэлефонных ашуканцаў



Вышукальнікі Маскоўскага і Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі 19-гадовую мінчанку, якая працуе кур’ерам тэлефонных аферыстаў.

Устаноўлена, што затрыманая знайшла ў telegram-канале прапанову аб рабоце. Яна выязджала па ўказаных куратарамі адрасах, дзе ёй перадавалі грошы пажылыя мінчане, якія паверылі ашуканцам. Атрыманыя ад пацярпелых грошы дзяўчына пераводзіла на разліковы рахунак.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, за некалькі дзён фігурантка забрала пакеты з грашыма ў пяці пенсіянераў. Так, 70-гадовая мінчанка перадала дзяўчыне-кур’еру грошы ў суме 17 тысяч долараў.

Распачаты крымінальныя справы за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/32/65712
Текущая дата: 25.12.2024