Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце школьніца і яе знаёмы затрыманы за распаўсюджванне псіхатропных рэчываў



Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 12 сакавіка затрыманыя 17-гадовая школьніца і 18-гадовы непрацуючы жыхар Брэста за незаконны абарот псіхатропных рэчываў. Усяго ў падазраваных падчас вобшуку канфіскавана 15 скруткаў з забароненым рэчывам.

Па дадзеных следства, маладыя людзі пры дапамозе сеткі інтэрнэт набылі больш за 50 пакункаў з псіхатропнымі рэчывамі і з студзеня бягучага года ажыццяўлялі закладкі на тэрыторыі горада.

Падазраваныя хавалі іх у схованкі і фатаграфавалі, а ў наступным выявы з указаннем каардынатаў адпраўлялі куратару.

У дачыненні да маладых людзей Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэт расследуецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў) КК. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Звязда, 17 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/33/64048
Текущая дата: 03.10.2024