Белорусский портал в Казахстане

Мінлясгас зняў абмежаванні па рэалізацыі пілапрадукцыі для насельніцтва па фіксаваных цэнах



Міністэрства лясной гаспадаркі зняло абмежаванні па рэалізацыі пілапрадукцыі для насельніцтва па фіксаваных цэнах, паведамляе ведамства.

«Напярэдадні пачатку будаўнічага сезона Мінлясгасам зняты абмежаванні па рэалізацыі піламатэрыялаў для фізічных асоб па цэнах арганізацый-вытворцаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Лясным гаспадаркам Беларусі дадзена права без абмежаванняў аб’ёмаў рэалізоўваць грамадзянам неабходную колькасць пілапрадукцыі для ўласнага спажывання. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясгас з адпаведнай заявай.

Звязда, 22 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/33/64188
Текущая дата: 03.10.2024