Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Асіповіцкага раёна незаконна перавозіў паўтоны спіртазмяшчальнай вадкасці



Пад Асіповічамі затрымана аўтамашына, у якой перавозілася паўтоны спіртазмяшчальнай вадкасці, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ДАІ Асіповіцкага РАУС паблізу вёскі Вяззе затрымана аўтамашына Mercedes Benz Sprinter, у якой перавозілася партыя вадкасці з утрыманнем спірту. У багажным аддзяленні знойдзены 58 пяцілітровых і 22 дзесяцілітровых поліэтыленавых ёмістасці агульным літражом 510 л.

Кіроўцам аказаўся 40-гадовы жыхар Асіповіцкага раёна, які нідзе не працуе. Адпаведных дакументаў на груз ён падаць не змог. Са слоў апошняга, названая вадкасць набыта ім у незнаёмага грамадзяніна для далейшага выкарыстання ў асабістых мэтах.

Спіртазмяшчальная вадкасць на агульную суму Br10,2 тыс. канфіскавана. Праводзіцца праверка. Перавозчыку пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле звестак УБЭЗ УУС, з пачатку года з незаконнага абароту канфіскавана 4,8 тыс. л вадкасці з утрыманнем спірту на агульную суму Br119,4 тыс.

Звязда, 24 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/33/64237
Текущая дата: 03.10.2024