Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманыя 11 дылераў віртуальнага наркамаркета



Спецыяльную аперацыю па затрыманні гандляроў наркотыкамі правялі сталічныя аператыўнікі пры сілавой падтрымцы АМАПа.

«Затрыманым з розных рэгіёнаў краіны і Мінска ад 18 да 37 гадоў. Усе яны працавалі на адзін наркамаркет. 10 чалавек ажыццяўлялі закладкі.

Агулам ў іх канфіскавана больш за 1 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрону, звыш 200 г метадону, 300 г гашышу, а таксама 60 г марыхуаны. Гуртавіком аказаўся 20-гадовы жыхар Віцебскай вобласці. Па заданні той жа крамы ён прывёз з-за мяжы больш за 2 кг мефедрону», — распавялі ў МУС.

У дачыненні да фігурантаў распачатыя крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў.

Звязда, 29 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/33/64349
Текущая дата: 03.10.2024