Белорусский портал в Казахстане

Жыхарка Брэста запрасіла ў госці знаёмага па перапісцы ў сацсетцы і пазбавілася $1 тыс.



Інтэрнет-знаёмства абярнулася для брэстаўчанкі стратай буйной сумы грошай, паведамілі ва УУС аблвыканкама.

У дзяжурную частку Маскоўскага РУУС звярнулася 50-гадовая мясцовая жыхарка з заявай, што з яе кватэры знік кашалёк з больш як $1 тыс. Супрацоўнікі патрульна-паставой службы сумесна з калегамі з крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу выкрадальніка — ім аказаўся раней судзімы 42-гадовы жыхар Брэста.

Як аказалася, напярэдадні фігурант і пацярпелая пазнаёміліся ў сацыяльных сетках, жанчына запрасіла мужчыну да сябе ў госці.

Перад сыходам брэстаўчанін выкраў з жаночай сумачкі кашалёк.

Прапажу гаспадыня знайшла ў той жа вечар, збіраючыся на чарговую сустрэчу з новым знаёмым, з якім дамовілася пайсці ў кіно. Агледзеўшы жыллё і не знайшоўшы грошай, брастаўчанка звярнулася ў міліцыю.

Распачата крымінальная справа.

Звязда, 4 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/33/64416
Текущая дата: 03.10.2024