Белорусский портал в Казахстане

Першыя народныя кантралёры з`явіліся ў Беларусі



У Камітэце дзяржкантролю 22 ютага ўручылі пасведчанні першым народным кантралёрам, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Стварэнне на базе КДК і яго тэрытарыяльных органаў сістэмы грамадскіх інспектараў прадугледжана ўказам Прэзідэнта.

Фактычна гэта грамадзянскі актыў з ліку работнікаў дзяржаўных і кантралюючых органаў. Грамадскія інспектары будуць задзейнічаны пры кантролі за цэнамі ў гандлёвых аб’ектах, праверках у сферы сельскай гаспадаркі, вывучэнні сітуацыі па навядзенні парадку на зямлі і па іншых пытаннях. Заданні для іх будуць выдавацца кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і тэрытарыяльных органаў камітэта.

З моманту стварэння Інстытута грамадскіх інспектараў у дзяржкантроль звярнуліся каля 100 грамадзян. У выніку конкурснага адбору пасведчанні атрымалі 8 чалавек. Таксама ў найбліжэйшы час яшчэ 30 прымуць у абласных КДК.

Звязда, 22 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/34/63589
Текущая дата: 03.10.2024