Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманы распаўсюджвальнік метадону



Аператыўнікамі наркакантролю Кастрычніцкага РУУС сталіцы па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў затрыманы 22-гадовы мінчанін, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Устаноўлена, што малады чалавек каля трох месяцаў працаваў на віртуальны наркамаркет і распаўсюджваў метадон на тэрыторыі сталіцы з дапамогай схованак — закладак.

У кватэры затрыманага і ў схованках праваахоўнікі выявілі каля 120 г метадону. Вядома, што фігурант сам ужывае наркотыкі.

Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.

Звязда, 9 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/34/63890
Текущая дата: 03.10.2024