Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца ў незаконным абароце псіхаактыўных субстанцый у складзе арганізаванай групы, паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці нагляднага ведамства.
Абвінавачаныя ў 2020 годзе ўступілі ў АЗГ, якая спецыялізуецца на незаконным абароце наркотыкаў і псіхатропаў. У асноўным яны былі аптовымі і раздробнымі кур’ерамі: набывалі альфа-PVP, мефедрон, марыхуану, потым расфасоўвалі, захоўвалі і перавозілі іх, змяшчалі ў патаемныя месцы, як правіла, на тэрыторыі Віцебскай вобласці, для наступнай перадачы іншаму кур’еру, збыту нявызначанаму ліку спажыўцоў. Адзін з абвінавачаных таксама перамяшчаў псіхатропы праз дзяржмяжу Беларусі. Сувязь адзін з адным абвінавачаныя падтрымлівалі праз інтэрнэт.
Вывучэнне матэрыялаў крымінальнай справы паказала, што расследаванне па ім праведзена ўсебакова, поўна і аб’ектыўна. Абвінавачаныя застаюцца пад вартай.
Звязда, 24 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/34/64225
Текущая дата: 16.11.2024