Гэтымі днямі атрымана першая нафта ў самым паўднёвым радовішчы краіны - у дной са свідравін Усходне-Амелькаўшчынскай структуры Прыпяцкага прагіну. Мы даведаліся, ці вялікія там запасы чорнага золата.
"Нафта з Усходне-Амелькаўшчынскай свідравіны вышэйшай якасці Urals - нафтавай сумесі, якая паступае нам па сістэме трубаправодаў з Татарстана і Заходняй Сібіры Расійскай Федэрацыі. Інакш кажучы, яна крыху лягчэйшая за расійскую экспартную нафту, і гэта першы плюс. Другі - нафту не трэба пампаваць, яна б`е фантанам", - падкрэслівае загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі кандыдат геолага-мінералагічных навук Яраслаў Грыбік.
У дзень свідравіна дае прыблізна 40 т нафты, адпаведна да канца года аб`ём паступлення чорнага золата можа скласці 8,4 тыс. т. Хутчэй за ўсё, сыравіна будзе паступаць па трубах на бліжэйшы Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, адзначае эксперт. У 2022 годзе на гэтым і бліжэйшых радовішчах плануецца прабурыць шэсць свідравін.
"Рэгіянальныя даследаванні самага паўднёвага напрамку Прыпяцкага прагіну, што ахоплівае тэрыторыі Хойніцкага, Нараўлянскага, Ельскага, Лельчыцкага і Брагінскага раёнаў, геолагі вялі яшчэ ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Аднак перасталі бурыць тут свідравіны і весці далейшую разведку пасля адкрыцця Рэчыцкага, самага нафтаноснага радовішча, - гаворыць Яраслаў Гаўрылавіч і удакладняе: - Пашырэнне даследавання тэрыторый Брагінскага і Лоеўскага раёнаў было замарожана і ў сувязі з чарнобыльскімі праблемамі".
Аднак геолагі зноў вярнуліся на самы поўдзень Гомельшчыны ўжо ў 2021 годзе. "Узброіўшыся новымі тэхналогіямі, у тым ліку асвоіўшы сейсмаразведку, актывізавалі даследаванне нетраў у Хойніцкім раёне, на тэрыторыі, якая знаходзіцца па-за Чарнобыльскай зонай, дзе адкрылі тры радовішчы. Цяпер зрушыліся на Брагінскі ўчастак, дзе таксама атрымалі нафту", - адзначае Яраслаў Грыбік.
Радовішча чорнага золата ва Усходне-Амелькаўшчынскай свідравіне залягае на параўнальна невялікай глыбіні - да 2 тыс.м.
"Перспектывы ў яе добрыя, - падкрэслівае Яраслаў Грыбік. - Аднак эфектыўнасць будзе ўдакладняцца ў працэсе работы, з бурэннем наступных свідравін".
"Перспектывы ў яе добрыя, - падкрэслівае Яраслаў Грыбік. - Аднак эфектыўнасць будзе ўдакладняцца ў працэсе работы, з бурэннем наступных свідравін".
На тэрыторыі нашай краіны разведана 93 радовішчы рознага ўзроўню. З іх каля 65 знаходзяцца ў распрацоўцы. Адным з самых вялікіх лічыцца Рэчыцкае, адкрытае ў 1964 годзе. Яно змяшчае нафтаносную пароду на глыбіні ад 1800 да 3000 м. Беларусі для забеспячэння бензінам, мазутам, газай і іншымі нафтапрадуктамі для ўнутраных патрэб спатрэбіцца каля 7 млн т нафты ў год. У мінулым годзе ў нашай краіне здабыта 1 млн 730 тыс. т чорнага золата.
Тамара Маркіна
БЕЛТА, 27 красавіка 2022
БЕЛТА, 27 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/34/64688
Текущая дата: 25.12.2024