Супрацоўнікамі сталічнага крымінальнага вышуку затрыманы непрацуючы 20-гадовы грамадзянін суседняй краіны.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы напярэдадні прыехаў у Беларусь і за чатыры дні паспеў забраць у пенсіянераў, якім пад выглядам сваякоў, што трапілі ў ДТЗ, тэлефанавалі аферысты, грошы ў суме 100 тысяч долараў. Так, 87-гадовая мінчанка, якая паверыла тэлефонным махлярам, перадала кур’еру ўсе свае зберажэнні — 25 тысяч долараў.
Устаноўлена, што падазраваны знайшоў у тэлеграм-канале прапанову аб рабоце кур’ерам. Яму дасылалі адрасы, адкуль трэба было забіраць «пасылкі». Усе атрыманыя грошы замежнік пераводзіў у крыптавалюту.
Хлопца затрымалі на вакзале, дзе ён збіраўся на цягніку пакінуць краіну.
Распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.
У ГУУС Мінгарвыканкама адзначылі, што кур’еры нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачыннай схемы падлягаюць прыцягненню да крымінальнай адказнасці, а таксама нясуць абавязак па кампенсацыі матэрыяльнага ўрону, прычыненага ахвярам злачынстваў.
Сяргей Расолька
Звязда, 10 траўня 2022
Звязда, 10 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/34/64870
Текущая дата: 25.12.2024