Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 15 сакавіка падаражае на 2 капейкі, паведамляецца на сайце канцэрна «Белнафтахім».
«З улікам росту сусветных каціровак нафты цана маторнага паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі з 15 сакавіка 2022 года мяняецца», — гаворыцца ў паведамленні.
Цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,06, АІ-95-К5-Еўра — Br2,16, АІ-98-К5-Еўра — Br2,38, ДП — Br2,16.
Звязда, 14 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/35/63987
Текущая дата: 16.11.2024