У Бабруйску ўзяты пад варту непаўналетні нарказбытчык, паведамілі ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.
«Вострай праблемай у грамадстве застаецца незаконны абарот наркотыкаў. У злачынныя сеткі ўсё часцей трапляюць маладыя людзі. Яшчэ ўчарашнія дзеці — сёння фігуранты крымінальных спраў. Не стаў выключэннем і 17-гадовы жыхар Бабруйска, які трапіў у поле зроку праваахоўнікаў 1 красавіка, калі шукаў схованку з закладкай. Ён быў затрыманы. Пры сабе ў хлопца знойдзена і канфіскавана асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва мефедрон», — паведамілі падрабязнасці ў Следчым камітэце.
Пры вывучэнні асобы фігуранта следчымі было ўстаноўлена, што яшчэ два месяцы таму ён вучыўся ў адным з каледжаў Бабруйска, аднак быў адлічаны з навучальнай установы за непаспяховасць і прагулы. Раней ён судзімы за хуліганства.
Зараз маладому чалавеку прад’яўлена абвінавачанне і прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Звязда, 6 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/35/64477
Текущая дата: 26.12.2024