Белорусский портал в Казахстане

У сталіцы затрымана пара наркадылераў



У лясным масіве Мінскага раёна аператыўнікі Ленінскага РУУС сталіцы затрымалі пару: хлопца і дзяўчыну (18 і 22 гадоў), якія займалася распаўсюджваннем псіхатропаў.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, маладых людзей затрымалі ў той момант, калі яны прыехалі забіраць чарговую партыю наркотыкаў са схованкі. Супрацоўнікі наркакантролю выявілі і канфіскавалі скруткі з 40 грамамі альфа-PVP і 25 грамамі мефедрону.

Затрыманыя расказалі, што самі ўжываюць наркотыкі, а на віртуальны наркамаркет паспелі папрацаваць каля месяца.

Раней у поле зроку праваахоўнікаў маладыя людзі не траплялі.Па факце незаконнага абароту наркотыкаў следчымі распачата крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 25 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63108
Текущая дата: 03.10.2024