Белорусский портал в Казахстане

Больш за 13 тон лому чорнага металу канфіскавана ў Бабруйску



Бабруйскімі супрацоўнікамі БЭЗ і ДАІ быў затрыманы грузавы аўтамабіль, які перавозіў больш за 13 тон лому чорнага металу. Дакументаў на груз не было, а пазней высветлілася, што металалом дастаўляўся для рэалізацыі ў Расійскую Федэрацыю.

Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што лом металу належыць прадпрыемству, зарэгістраванаму ў Мінскай вобласці. Набытыя восенню мінулага года былыя ў карыстанні чатыры металічныя ёмістасці, работнікі таварыства дэмантавалі і разрэзалі на лісты, маючы намер прадаць як металалом, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама..

Груз на агульную суму больш за 82 тысячы рублёў канфіскаваны. Па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў адносінах да кіраўніцтва прадпрыемства складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім пагражае штраф у памеры да пяцісот базавых велічыняў

Сяргей Расолька
Звязда, 27 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63141
Текущая дата: 03.10.2024