У апошні час на розных інтэрнэт-пляцоўках абмяркоўваюцца пытанні падаткаабкладання даходаў, якія атрымлівае фізічныя асобы ў сувязі са стварэннем і размяшчэннем кантэнту на розных інтэрнэт-платформах (YouTube, TikTok, Instagram, Facebook, Twitter і інш.).
У сувязі з гэтым у МПЗ адзначылі, што фізічным асобам, якія атрымалі ў 2021 годзе даходы ад гэтай дзейнасці (у тым ліку ў выглядзе дарэння, ахвяраванняў (данатаў), ад манетызацыі блога, размяшчэння рэкламы і іншыя даходы), належыць не пазней за 31 сакавіка 2022 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) аб атрыманых даходах.
Падатковая дэкларацыя можа быць прадстаўлена ў любы падатковы орган (незалежна ад месца рэгістрацыі ці месца жыхарства).
Для атрымання кансультацый па пытаннях парадку падаткаабкладання атрыманых даходаў, парадку і тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі і выплаты падатку, дыстанцыйнага ўзаемадзеяння з падатковым органам, ажыццяўлення дзейнасці ў якасці ІП (у выпадку атрымання даходаў ад рэкламы ад некалькіх крыніц на пастаяннай або сістэматычнай аснове) і іншых пытаннях, звязаным з падаткаабкладаннем, грамадзяне маюць права звярнуцца ў любы падатковы орган.
Звязда, 19 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63543
Текущая дата: 16.11.2024