Праблем з насычэннем унутранага рынку таварамі няма, сітуацыя стабільная, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
«У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку краіны стабільная, кантралюемая і кіраваная. У Беларусі вырабляецца вялікая колькасць тавараў спажывецкага попыту, асабліва прадуктаў харчавання. Не сакрэт, што наша краіна з’яўляецца буйным экспарцёрам харчовай прадукцыі, таму запасы вельмі вялікія. Вядома, бывае спантанны павышаны попыт на некаторыя віды тавараў на харчовым рынку, але, калі іх раскупляюць, яны зноў з’яўляюцца на паліцах літаральна на наступную раніцу. Гэта больш звязана з лагістыкай: тавары трэба давезці са складоў. Рэшткі прадукцыі ў стабілізацыйных фондах адпавядаюць планавым паказчыках. Так што ў цэлым праблем з насычэннем унутранага рынку мы не бачым», — сказаў Аляксей Багданаў.
Ён падкрэсліў, што гандлёвыя арганізацыі, аблвыканкамы, зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы штодня абменьваюцца інфармацыяй. «Мы ў рэжыме анлайн адсочваем сітуацыю, імгненна рэагуем. Вытворца, гандаль, лагісты ўзаемадзейнічаюць і забяспечваюць пастаўкі прадукцыі ў неабходных аб’ёмах», — адзначыў міністр.
Звязда, 3 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63760
Текущая дата: 16.11.2024