Пра гэта заявіў памочнік Прэзідэнта — інспектар Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.
Мікалай Рагашчук падкрэсліў, што калі хтосьці з украінскіх грамадзян захоча застацца ў Беларусі, тут знойдуць для іх працу і жыллё.
«Мы гэта ўжо праходзілі ў 2014 годзе, калі абвастрылася праблема на Данбасе. Многія грамадзяне Украіны асіміляваліся тут. І цяпер мы знойдзем і прадаставім грамадзянам працу», — падкрэсліў ён.

Усе пытанні па грамадзянстве вырашаюцца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, указам Прэзідэнта.
«Калі скончыцца гэтая няпростая абстаноўка ў Украіне, будзе комплексна прынята рашэнне па сітуацыі тых грамадзян, якія прыбылі да нас», — сказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.

Мікалай Рагашчук адзначыў, што ўсе алгарытмы ў гэтым плане адпрацаваныя.
«Усё ведаем, што тыя грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь у 2014-м, літаральна ў мінулым годзе па адпаведнаму ўказу кіраўніка дзяржавы атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі ёсць жаданне застацца, усё вырашальнае і па жыллі, і па працы. У нас хапае працоўных месцаў, каб працаваць і ў сельскай гаспадарцы, і на прамысловых прадпрыемствах. Хапае і жылля. Галоўнае, каб у іх было жаданне заставацца і працаваць», — рэзюмаваў ён.

Мікалай Рагашчук наведаў сёння сем’і, якія прыбылі з Украіны. Іх размясцілі ў здраўніцы ў Гомельскім раёне. Таксама ён азнаёміўся з сітуацыяй у пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Звязда, 5 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/63819
Текущая дата: 16.11.2024