Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка даў прагноз па курсе долара ў Беларусі



Беларускі лідэр упэўнены, што беларусам не трэба бегаць, каб абмяняць рублі на долары, бо хутка амерыканскую валюту з рынку хутка выцесняць іншыя банкноты.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што замест долара беларусы ў хуткім часе будуць скупляць расійскія рублі або кітайскія юані, аб гэтым ён заявіў у аўторак на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржбяспекі.

Расійская і кітайская валюта стануць больш запатрабаванымі ў хуткім часе, сказаў прэзідэнт. Ён удакладніў - Беларусь пастаўляе значную частку сваёй прадукцыі ў Расію і Кітай, і ўзаемаразлікі будуць весціся ў нацвалюце.

Лукашэнка ўпэўнены, што беларусам не трэба "бегаць па "завуголлі", па закутках", каб недзе абмяняць рублі на долары.

"Ну, вымянялі, нахапаліся. Цяпер гэты долар ужо паціху пачынае прасядаць. Таму што нікому не патрэбны. Асабліва ў сувязі з гэтымі санкцыямі, якія ўведзены супраць нас", - цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.

На яго думку, хутка грамадзяне будуць змагацца за тое, каб у кішэні быў лішні расйскі рубель ці юань, а не долар.

"Бо з гэтымі краінамі мы ў асноўным будзем гандляваць", - удакладніў беларускі лідэр.

Разлікі ў рублях

11 сакавіка ў Маскве Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перагаворы. Сярод іншых пытанняў лідэры дзвюх краін абмеркавалі ўзгаднілі сумесныя захады па ўзаемнай падтрымцы ў сувязі з заходнімі санкцыямі, у тым ліку па цэнах на энерганосьбіты.

Следам за прэзідэнтамі перамовы ў Маскве правялі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Сярод рашэнняў, якія прыняты па выніках сустрэчы, - адмова ад долара ў разліках за энергарэсурсы.

Па словах Рамана Галоўчанкі, такі варыянт ужо даўно абмяркоўваўся. Цяпер разлікі з Расіяй за энергарэсурсы будуць ісці ў расійскіх рублях.

Мінск, 15 сакавіка 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/64003
Текущая дата: 26.12.2024