Лясныя гаспадаркі Беларусі рыхтуюцца да сезона нарыхтоўкі бярозавага соку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
«Спецыялісты прагназуюць: у паўднёвых рэгіёнах сезон нарыхтоўкі бярозавага соку пачнецца ў бліжэйшыя дні. Сабраны напой будзе рэалізаваны як перапрацоўчым прадпрыемствам, так і наўпрост грамадзянам. Набыць яго беларусы змогуць непасрэдна ў лясніцтвах, а таксама ў месцах выязнога гандлю. Сок будзе разліты ў тары рознай ёмістасці. Патрэбы насельніцтва будуць задаволены ў поўным аб’ёме», — распавялі ў прэс-службе.
Таксама грамадзяне змогуць самастойна нарыхтаваць карысны напой. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясніцтва або лясгас, пасля чаго спецыялісты пакажуць даступныя для нарыхтоўкі месца, растлумачаць тэхналогію збору і прасочаць за правільным завяршэннем працэсу.
«Не ўсе дрэвы прыдатныя для збору сакавітага ўраджаю, таму самазагатоўкай варта займацца выключна на ўчастках, вызначаных лясгасамі. Парушальнікаў будзе чакаць штраф», — папярэдзілі ў Міністэрстве.
Нягледзячы на непрацяглы сезон, лесагаспадарчыя ўстановы гатовыя цалкам забяспечыць патрэбнасці і насельніцтва, і прадпрыемстваў, падкрэслілі ў Мінлясгасе. Пры гэтым кошт напою ў нарыхтаваным выглядзе будзе ніжэй, чым выдаткі, якія грамадзяне панясуць пры самазагатоўцы.
Інфармацыя аб цэнах на карысны напой будзе апублікаваная на сайтах лесагаспадарчых устаноў.
Звязда, 16 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/64034
Текущая дата: 26.12.2024