У дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС паступіла заява 32-гадовай мясцовай жыхаркі, якая патлумачыла, што невядомы выкраў веласіпед, пакінуты паблізу ад адной з кавярняў горада, чым прычыніў шкоду на суму больш за 300 рублёў.
На працягу 20 хвілін супрацоўнікамі крымінальнага вышуку была ўстаноўлена асоба і месца жыхарства выкрадальніка. Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, ім аказаўся 51-гадовы мясцовы жыхар, які, знаходзячыся ў кавярні, выйшаў пакурыць і заўважыў не прышпілены ровар, пасля чаго пакінуў установу, прагуляўся па горадзе і, вярнуўшыся, выкраў транспарт, з’ехаўшы на ім.
Аператыўнікам мужчына растлумачыў, што сродак перамяшчэння хацеў пакінуць сабе для асабістага карыстання.
Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчыны. Распачата крымінальная справа. Дарэчы, мужчына ўжо з’яўляецца фігурантам дзвюх крымінальных спраў.
Сяргей Расолька
Звязда, 21 сакавіка 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 21 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/36/64139
Текущая дата: 26.12.2024