Белорусский портал в Казахстане

Махляркі выманілі ў пенсіянеркі з Баранавічаў Br8 тыс. пад падставай зняцця псуты



Аб гэтым паведамляе МУС.

Паміж 73-гадовай пенсіянеркай і двума жанчынамі нібыта выпадкова завязаліся прыяцельскія адносіны. Яны пад любой падставай заходзілі ў госці і гутарылі. Увайшоўшы ў давер, прапанавалі зняць накладзенае на ўнука псаванне. Гаспадыня пагадзілася.

«Для правядзення абраду пенсіянерцы сказалі дастаць усе грошы ў доме. Яна ўзяла свае зберажэнні — Br8 тыс . — і расклала на стале перад незнаёмкамі. Правёўшы рытуал, госці пераканалі жанчыну, што частку грошай трэба часова адвезці ў манастыр. Яны ўзялі Br3 тыс. Праз тры дні адна з жанчын заявіла, што для паспяховага завяршэння рытуалу патрэбныя яшчэ Br5 тыс.», — распавялі падрабязнасці ў МУС.

Зламысніца ўзяла грошы, прачытала малітву і перадала пацярпелай паўлітровую бутэльку вады, з якой унук павінен быў адпіваць патроху кожны дзень. На наступны дзень пенсіянерка вырашыла патэлефанаваць у манастыр, дзе ёй параілі звярнуцца ў міліцыю.

Звязда, 28 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62579
Текущая дата: 03.10.2024