Белорусский портал в Казахстане

Колькасць кіберзлачынстваў у Гомельскай вобласці ў студзені-лістападзе знізілася на траціну



Колькасць кіберзлачынстваў у Гомельскай вобласці знізілася на 31,2% у студзені-лістападзе гэтага года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам, паведаміў 28-га снежня на пасяджэнні аблвыканкама намеснік начальніка УУС Андрэй Гаварака.

Андрэй Гаварака звярнуў увагу, што ў цяперашні час інфармацыйная бяспека становіцца найважнейшай часткай нацыянальнай бяспекі дзяржавы, грамадства, асобы. «Замах на яе павінна разглядацца як злачыннае дзеянне, якое аказвае негатыўнае ўздзеянне на ўвесь комплекс палітычных, сацыяльных і эканамічных адносін у Рэспубліцы», — перакананы ён.

Са слоў намесніка начальніка УУС, у Гомельскай вобласці з 2017 года адзначаўся ўстойлівы рост кіберзлачынстваў. Пры гэтым больш за 80% — крадзяжы грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

Як адзначыў Андрэй Гаварака, шырокамаштабная прафілактычная праца з насельніцтвам у цэлым дазволіла стабілізаваць аператыўную абстаноўку. «За 11 месяцаў гэтага года па лініі процідзеяння кіберзлачыннасці ў вобласці зафіксавана памяншэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 2829 за студзень-лістапад 2020-га да 1947 за такі ж перыяд гэтага года. Зніжэнне на 31,2%», — канстатаваў ён.

Зніжэнне кіберзлачыннасці назіраецца ў 23 з 25 раёнаў (з улікам раёнаў Гомеля) вобласці. Рост толькі ў Брагінскім і Ельскім.

На пасяджэнні ішла размова і пра ўзаемадзеянне розных службаў і ведамстваў па процідзеянні кіберзлачыннасці. «Толькі комплексны падыход у прафілактыцы і супрацьдзеянні кіберзлачыннасці дазволіць дасягнуць станоўчых вынікаў», — сказаў на заканчэнне намеснік начальніка УУС.

Звязда, 28 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62580
Текущая дата: 03.10.2024