Белорусский портал в Казахстане

Першы блок БелАЭС выпрацаваў больш за 6 млрд кВтч электраэнергіі



Пра гэта распавёў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв’ю Першаму каналу Беларускага радыё, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС перавысіў 6 млрд кВтч. Гэта дазволіла замясціць 1,7 млрд куб. м прыроднага газу. 

Міхаіл Міхадзюк таксама праінфармаваў аб ходзе работ на другім энергаблоку. У рамках праграмы яго фізічнага пуску 27 снежня завершана загрузка ў актыўную зону рэактара свежага ядзернага паліва. Вядуцца работы па ўшчыльненню рэактара, пасля чаго будуць выкананыя яго гідраўлічныя выпрабаванні пры тэмпературы 120 градусаў Цэльсія і ціску 180 кг/гл кв. Далей будзе ажыццяўляцца разагрэў першага контуру рэактара да намінальных параметраў.

Важнай часткай работ стане выхад рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці і правядзенне неабходных нейтронна-фізічных даследаванняў.

Этапныя праграмы праходзяць экспертызу.

Звязда, 31 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62610
Текущая дата: 03.10.2024