Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ў 2021 годзе прадалі на $53,4 млн валюты больш, чым купілі



Аб гэтым сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

У Беларусі ў 2021 годзе фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на $53,4 млн больш, чым купілі. 

У снежні 2021 года насельніцтва выступіла ў ролі прадаўца замежнай валюты шосты месяц запар, прадаўшы на чыстай аснове $31,5 млн. Агульны аб`ём купленай фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за ўвесь мінулы год склаў $10,853 млрд, прададзенай - $10,907 млрд.

Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі па выніках 2021 года таксама выступалі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы за ўвесь год прадалі на $678,9 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі. Пры гэтым у снежні чыстая купля прадпрыемствамі замежнай валюты склала $83,5 млн.

Агульны аб`ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў мінулым годзе склаў $26,580 млрд, прададзенай - $27,259 млрд.

6 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62706
Текущая дата: 03.10.2024