Белорусский портал в Казахстане

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені - лістападзе 2021 года выраслі на 2 працэнты



Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - лістападзе 2021 года склалі 102 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту крыху запаволіўся: па выніках студзеня - жніўня гэты паказчык быў 102,9 працэнта, студзеня - верасня - 102,6 працэнта, студзеня - кастрычніка - 102,2.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65 працэнтаў, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,8 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,7 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

17 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62862
Текущая дата: 03.10.2024