Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах затрымалі выкрадальніка металалому са СТА



У Мінскае РУУС звярнуўся ўладальнік станцыі тэхнічнага абслугоўвання, размешчанай у Мінскім раёне.

Мужчына растлумачыў, што невядомая асоба шляхам свабоднага доступу з неагароджанай тэрыторыі выкрала былую ва ўжыванні маёмасць — аўтамабільныя дэталі.

Па гарачых слядах праваахоўнікам удалося ўстанавіць падазраванага. Ім аказаўся 35-гадовы беспрацоўны жыхар сталіцы.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Мінскага РАУС, ён быў знаёмы з уладальнікам СТА і ведаў, што на тэрыторыі знаходзіцца металалом. Падабраўшы час, калі на тэрыторыі СТА нікога не было, мужчына прыехаў і пагрузіў усё на прычэп свайго аўтамабіля. Са слоў затрыманага, выкрадзеную маёмасць хацеў здаць у пункт прыёму другаснай сыравіны, а грошы выкарыстоўваць для асабістых патрэб.

У адносінах да падазраванага следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей Расолька
Звязда, 18 студзеня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/62929
Текущая дата: 03.10.2024