Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў 2021 годзе пабудавалі 52,4 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 4 387,3 тыс. кв.м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 778,6 тыс. кв.м, або 40,5 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 1 335,1 тыс. кв.м.
Для шматдзетных сем`яў уведзена 929,6 тыс. кв.м жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 257,2 тыс. кв.м, або 28,7 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.
25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
25 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/63093
Текущая дата: 16.11.2024