Пра гэта паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
На адной з гандлёвых пляцовак маладая маці размясціла аб’яву аб продажы дзіцячых рэчаў. Ад абанента, падпісанага жаночым імем, з беларускага нумара на месенджар ёй паступіла паведамленне аб жаданні набыць тавар з выкарыстаннем сэрвісу дастаўкі. Жыхарка горада пагадзілася.
Для афармлення здзелкі лжэпакупніца даслала ёй фішынгавую спасылку для атрымання перадаплаты. Перайшоўшы па ёй, маладая мама запоўніла патрэбныя ашуканцам дадзеныя. І нават паведаміла ім ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта. Паралельна жанчына ўводзіла коды з смс-паведамленняў, якія прыходзілі на тэлефон.
Завалодаўшы ўсёй неабходнай інфармацыяй, злачынец увайшоў у інтэрнэт-банкінг пацярпелай, змяніў логін і пароль у асабістым кабінеце і здзейсніў крадзеж больш за 10 тысяч рублёў.
Такую ж схему падману пракруцілі ашуканцы і ў адносінах да працаўніка адной з фірмаў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Яго зламыснікі пакінулі без 6 тысяч рублёў.
Сяргей Расолька
Звязда, 26 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/63122
Текущая дата: 16.11.2024