На адной з гандлёвых пляцовак працаўнік IT-кампаніі размясціў аб’яву аб продажы камплектуючых да камп’ютара. Неўзабаве на яго аб’яву адгукнуўся пакупнік. Мужчыны звязаліся праз месенджар.
Па інфармацыі УУС аблвыканкама, суразмоўнік пераканаў пацярпелага атрымаць аплату за тавар на банкаўскую карту, пасля чаго перадаць пакупку праз кур’ера. Для гэтага жыхар Віцебска павінен быў перайсці па дасланай спасылцы.
Пасля пераходу вонкавы выгляд старонкі не выклікаў сумненняў у прадаўца. Пры гэтым мужчына не звярнуў увагу на тое, што даменнае імя было няправільным. На гэтым сайце пацярпелы ўвёў даныя сваёй карты і асабісты нумар пашпарта.
Дзякуючы гэтаму ашуканцы атрымалі доступ да яго персанальнай інфармацыі і завалодалі грашыма ў суме больш за 12 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа.
Сяргей Расолька
Звязда, 2 лютага 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 2 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/37/63258
Текущая дата: 16.11.2024