Белорусский портал в Казахстане

Прадпрымальнік захоўваў без дакументаў больш за 23 т шклоамываючай вадкасці



Супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС з калегамі з АБЭЗ Цэнтральнага і Завадскога РУУС сталіцы ўстанавілі факт захоўвання буйной партыі шклоамываючай вадкасці, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Пры праверцы аператыўнікі знайшлі фуру, у якой захоўвалася больш за 23 т шклоамываючай вадкасці. На тавар, які належыць 37-гадоваму сталічнаму прадпрымальніку, мужчына не змог прадаставіць адпаведныя дакументы», — расказалі ў ГУУС.

Мужчына растлумачыў: шклоамывайку набыў у Расіі і планаваў прадаць у Мінску. Праваахоўнікі накіравалі канфіскаваную вадкасць на экспертызу.

Матэрыялы па прыкметах адміністрацыйнага правапарушэння накіраваны ў Міністэрства па падатках і зборах, а таксама ў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Звязда, 15 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/62356
Текущая дата: 03.10.2024