Белорусский портал в Казахстане

КДК устанавіў завышэнне коштаў у пераднавагоднія дні ў сямі гандлёвых аб’ектах Магілёўскай вобласці



Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным ведамстве.

Камітэт дзяржкантролю ўзмацніў кантроль за выкананнем заканадаўства арганізацыямі гандлю ў перадсвяточныя і святочныя дні. Неабгрунтаванае завышэнне коштаў устаноўлена ў сямі гандлёвых аб’ектах Магілёўскай вобласці. У асобных з іх гандлёвыя надбаўкі перавышалі ўстаноўленыя заканадаўствам у 1,5-2 разы. Сярод асноўных тавараў, на якія завышаліся цэны, — рыба марожаная, каўбасныя і макаронныя вырабы, мука, цукар, алей сланечнікавы.

Нягледзячы на задавальненне попыту пакупнікоў на асноўныя групы сацыяльна значных тавараў, у 9 крамах кантралёры выявілі невыкананне асартыментных пералікаў па наяўнасці ў продажы асобных відаў айчынных прадуктаў. Таксама ў 8 аб’ектах гандлю дапушчаныя парушэнні санітарных нормаў і правілаў.

Па выдадзеных рэкамендацый і прадпісанняў парушальнікамі неадкладна прыняты меры рэагавання. Для недапушчэння падобных выпадкаў праінфармаваны мясцовыя органы ўлады.

Звязда, 31 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/62614
Текущая дата: 16.11.2024