Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
«У снежні 2021 года ў праваахоўныя органы звярнуўся 84-гадовы ветэран Узброеных Сіл СССР і паведаміў аб тым, што з яго кватэры выкрадзены медалі і дзяржаўныя ўзнагароды. Супрацоўнікамі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 41-гадовы мінчанін, у якога пры асабістым ператрусе знойдзена і канфіскавана выкрадзенае. Устаноўлена, што ў лістападзе мінулага года ён быў у гасцях у сына пацярпелага, убачыўшы ўзнагароды на кіцелі, вырашыў іх зняць і ў далейшым прадаць», — распавялі ў СК.
Следчыя вярнулі ветэрану выкрадзеныя медалі. Дзеянні злачынца кваліфікаваны па ч.2 арт.205 (крадзеж, учынены паўторна) КК. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
Звязда, 20 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/62984
Текущая дата: 16.11.2024