Аб гэтым заявіла 19-га студзеня намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання - начальнік аддзела спажывецкага рынку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава.
Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўвяла харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны. У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для сяўбы, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя маслы, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.
"Тавары беларускай вытворчасці на сёння павялічваюцца ў продажы, што вельмі прыемна. Нашы вытворцы пачынаюць больш пастаўляць на ўнутраны рынак. Імпарцёры пераарыентаваліся на іншыя краіны, таму тавары ёсць на паліцах", - сказала Наталля Мельнікава.
Сёння ў Мінску праходзіць Trade Dialog айчынных вытворцаў прадуктаў з прадстаўнікамі рытэйлу і HoReCa (так званы сегмент гасціннасці, які аб`ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес.) "Адкрываем сваё". Арганізатары - МАРГ і часопіс "Продукт.BY". Галоўная тэма - імпартазамяшчэнне. У праграме мерапрыемства прэзентацыя і бізнес-дэгустацыя айчынных сыроў, а таксама мясных далікатэсаў.
Па выніках дэгустацыі пройдуць прамыя перагаворы вытворцаў з прадстаўнікамі рытэйлу і HoReCa. Запланаваны таксама круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МАРГ і Мінсельгасхарча, у час якога будуць вырашацца тэхнічныя пытанні, каб паскорыць працэс імпартазамяшчэння.
Па выніках дэгустацыі пройдуць прамыя перагаворы вытворцаў з прадстаўнікамі рытэйлу і HoReCa. Запланаваны таксама круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МАРГ і Мінсельгасхарча, у час якога будуць вырашацца тэхнічныя пытанні, каб паскорыць працэс імпартазамяшчэння.
"У сённяшнім мерапрыемстве прымаюць удзел 15 буйных гандлёвых сетак, якія займаюць больш за 70 працэнтаў рынку ў рознічным тавараабароце, а таксама 20 асноўных вытворцаў мяса-малочнай прадукцыі. Сёння прадстаўлены новыя прадукты, якія распрацаваны нашымі вытворцамі ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Гэта самы актуальны напрамак цяпер, паколькі мы сутыкаемся з новымі выклікамі. Айчынны вытворца павінен забяспечваць унутраны рынак сваімі таварамі. Сёння будуць вырашацца адпаведныя пытанні з гандлем", - адзначыла прадстаўнік МАРГ.
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/62997
Текущая дата: 16.11.2024