Белорусский портал в Казахстане

Затрыманы мужчына, які абяцаў мінчаніну ўладкаваць яго на працу ў Кітай, але замест гэтага аформіў на яго два крэдыты



Гараджанін паведаміў у Фрунзенскае РУУС, што перадаў незнаёмцу пашпарт для падрыхтоўкі візы, а той аформіў на яго імя два крэдыты.

Аказалася, што ў сацыяльнай сетцы мужчына знайшоў прапанову ўладкавацца на працу ў Кітаі і звязаўся з пасярэднікам, які абяцаў хутка аформіць неабходныя дакументы, у тым ліку працоўную візу.

Аднак пасля атрымання чужога пашпарта падазраваны адправіўся ў банк і адкрыў на імя мужчыны крэдыт на суму 20 тысяч рублёў, а таксама ўзяў у растэрміноўку дарагі тэлевізар, паведамляе ГУУС Мігарвыканкама.

Потым падазраваны вярнуў мінчаніну пашпарт, выдаліў гісторыю перапіскі і перастаў выходзіць на сувязь. Тэлевізар мужчына прадаў, грошы патраціў на асабістыя мэты.

Распачата крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 27 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/63140
Текущая дата: 26.12.2024