Аб гэтым заявіў 1-га лютага прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання УП «Партызанскае», які забяспечвае захоўванне стабілізацыйных фондаў прадукцыі раслінаводства.
«У нас ніколі не было дэфіцыту ў вытворчасці гародніны. Па некаторых пазіцыях вырошчваем у дзясяткі разоў больш, чым трэба ўнутраным рынку, напрыклад бульбы — у 13 разоў. У нас ёсць стабілізацыйныя фонды. Прэзідэнт летась даручыў аблвыканкамам, якія з’яўляюцца трымальнікамі стабфондаў, закласці прадукцыю пад стопрацэнтную патрэбнасць унутранага рынку. Гэта было зроблена. Астатняе будзе вывозіцца на экспарт», — сказаў Раман Галоўчанка.
Урад абмежаваў гранічныя максімальныя ўзроўні адпускных і рознічных цэн са студзеня па май 2022 года на асобныя віды айчыннай прадукцыі. Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на свежыя бульбу, белакачанную капусту, сталовыя буракі і моркву, рэпчаты лук, яблыкі.
«Гэтыя шэсць пазіцый карыстаюцца найбольшым попытам. Мы былі вымушаныя пайсці на не вельмі папулярныя меры і ўвялі цэнавае рэгуляванне, каб нашы грамадзяне не адчувалі цэнавага ціску. Формула цэнавага рэгулявання ўлічвае выдаткі вытворцаў, але не дазваляе спекулянтам атрымліваць звышпрыбыткі за кошт перакладання выдаткаў на насельніцтва. Так што дэфіцыту няма, цэны мы адрэгулявалі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

«Колькі будзе доўжыцца цэнавае рэгуляванне, складана сказаць. Калі сітуацыя будзе складвацца па-іншаму, мы раней яго адменім», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.
Звязда, 1 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/38/63240
Текущая дата: 26.12.2024