Белорусский портал в Казахстане

Гарадзенец затрыманы за збыт марыхуаны



За збыт небяспечнага наркатычнага сродку затрыманы жыхар Гродна, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Аператыўнікі рэгіянальнай мытні і органаў унутраных спраў вобласці затрымалі гродзенца, які неаднаразова збываў наркотыкі. Пры затрыманні ў мужчыны знойдзена некалькі скруткаў з рэчывам расліннага паходжання агульнай вагой каля 15 г, якія былі схаваны ў пакеце з грэцкімі арэхамі. Эксперт абласнога ўпраўлення ДКСЭ ўстанавіў, што ў скрутках была марыхуана. Яшчэ амаль 50 г такога рэчыва, а таксама розныя прыстасаванні для яго ўжывання знойдзены па месцы жыхарства ўкраінца, які нелегальна пражывае ў Беларусі, якому гродзенец неаднаразова збываў марыхуану.

У дачыненні да беларуса тэрытарыяльнае падраздзяленне СК узбудзіла крымінальныя справы па ч.2, ч.3 арт.328 КК, у дачыненні да ўкраінца — па ч.1 арт.328 КК. Абодва ўзяты пад варту.

Звязда, 3 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/39/62012
Текущая дата: 03.10.2024