Падчас камісійнай інвентарызацыі, якая праходзіла на сталічным прадпрыемстве, быў выяўлены факт нястачы тэхнічнага абсталявання.
Аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Мінска ўстанавілі, што 42-гадовы інжынер-праграміст арганізацыі, з`яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, таемна выносіў і здаваў у ламбард даручаную яму маёмасць.
У перыяд з лістапада 2019 да кастрычніка 2021 года мужчына прысвоіў 56 адзінак тэхнікі агульнай вартасцю больш як 14000 рублёў, удакладняе ГУУС Мінгарвыканкама. На мінчаніна завялі крымінальную справу за прысваенне і растрату маёмасці, учыненую ў буйным памеры.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 снежня 2021
Звязда, 23 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/39/62506
Текущая дата: 16.11.2024