Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 снежня 2021 года нумар 766 афіцыйна апублікавана 30 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Урад устанавіў новыя цэны на газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію.
Прыродны газ
Вызначана цана на газ, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў яна складзе ў ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br0,1494 за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,1977. У летні перыяд газ будзе каштаваць Br0,5417 за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў цана складзе Br0,5417 за кубаметр незалежна ад сезона.
Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана складзе Br4,33 з аднаго пражываючага ў месяц. Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе Br12,46 з аднаго пражываючага. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць Br7,04 для аднаго пражываючага ў месяц.
У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая давядзецца плаціць Br0,6312 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,6872. У летні перыяд устаноўлены наступныя цэны: з 1 студзеня па 31 мая - Br0,2367, з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,2577.
Звадкаваны газ
Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі будзе каштаваць у ацяпляльны сезон з 1 студзеня па 31 мая Br2,3377, з 1 чэрвеня па 31 снежня Br2,5244. У летні перыяд цана будзе Br1,4669. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 куб.м таксама будзе каштаваць Br1,4669.
Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе Br4,4 з аднаго пражываючага ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць Br12,47. Пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br5,87 з аднаго пражываючага ў месяц.
Цана на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br7,4757 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br8,1351. У летні перыяд яна будзе Br1,4669.
Газ у балонах
Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br1,04. Такім чынам, такі балон будзе каштаваць Br21,8.
Электраэнергія
Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе Br0,1973 за 1 кВт.гадз.
Дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1381 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,3946.
Што датычыцца дыферэнцыраванага тарыфу па трох часавых перыядах, у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) ён складзе Br0,1184 за 1 кВт.гадз, максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,3551, у астатні час сутак - Br0,1381.
Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш як 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1354 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,2514.
Электраэнергія ў тым ліку для ацяплення, гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах і кватэрах, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, дзе ёсць электрапліты, але адсутнічаюць прыборы індывідуальнага ўліку з 1 студзеня па 31 мая ўключна па аднаставачным тарыфе будзе каштаваць Br0,0981 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,0687 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,1275. З 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна аднаставачны тарыф складзе Br0,1003 за 1 кВт.гадз, а дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) Br0,0702 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,1304 за 1 кВт.гадз.
Электрычная энергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых памяшканнях, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, але пры наяўнасці прыбора індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі з 1 студзеня па 31 мая ўключна будзе каштаваць Br0,0398 за 1 кВт.гадз, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,0433 за 1 кВт.гадз.
У астатніх выпадках аднаставачны тарыф на электраэнергію складзе Br0,2321 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1625 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,4642. Павышаецца таксама тарыф па трох часавых перыядах. У перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) ён складзе Br0,1393, у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,4178, а ў астатні час сутак - Br0,1625.
Што датычыцца тарыфаў на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, то яны складуць: за 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - Br118,85; за 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, - Br0,5688. За 1 куб.м прыроднага газу, які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, але пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка, тарыф складзе Br4,55 з аднаго пражываючага ў месяц, Br13,08 - пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння), Br7,39 - пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд будзе Br4,55 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд - Br1,71.
За 1 кВт.гадз электраэнергіі аднаставачны тарыф складзе Br0,2552, дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1786, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,5104. Зменіцца і дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах. Так, у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) ён складзе Br0,1531, максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,4594, а астатні час сутак - Br0,1786 за 1 кВт.гадз.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/39/62634
Текущая дата: 16.11.2024