Белорусский портал в Казахстане

У «Беларуснафце» ўстанавілі рэкорд месячнай праходкі па бурэнні новых свідравін



Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

Новую рэкордную планку буравікі ўстанавілі сёння раніцай. Як расказалі ў Цэнтры кіравання будаўніцтвам свідравін НГЗУ «Рэчыцанафта», па стане на 8.00 устаноўлены рэкорд месячнай праходкі па бурэнні новых свідравін сіламі 14 буравых брыгад СУБР.

«Праходка склала 25 356 м. Папярэдняе рэкорднае значэнне 25 020 м, устаноўленае ў красавіку гэтага года, перавышана на 336 м. На канец жніўня прагназуецца падагульняючая месячная праходка — 26 200 м», — растлумачылі на прадпрыемстве.

Устанавіць новы рэкорд удалося дзякуючы вывераным тэхналагічным рашэнням ЦУБС НГЗУ «Рэчыцанафта» і зладжанай рабоце ўсіх адасобленых падраздзяленняў нафтасэрвіснага блока «Беларуснафты».

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Звязда, 30 августа 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/4/75062
Текущая дата: 22.12.2024