Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці канфіскавалі каля 30 кг некурыльнага тытунёвага вырабы



Пра гэта паведамілі ў МУС.

Амаль 30 кг насваю канфіскавалі супрацоўнікі наркакантролю ў Мінску

У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 34-гадовага жыхара Мазыра. Мужчына па месцы жыхарства захоўваў 27 кг насваю, які купляў, а затым распаўсюджваў у розніцу ў Менску.

Забаронены тавар канфіскаваны, фігуранта прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

У МУС нагадалі, што вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання (снюс, насвай і іншыя), вырабленых з тытуню (вычышчанага тытунёвага пылу) і шчолачнага кампанента (мелу, вапны або іншых шчолачных кампанентаў) з даданнем або без дадання іншых інгрэдыентаў у Беларусі забаронена.

Звязда, 7 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/4/75118
Текущая дата: 22.12.2024