Белорусский портал в Казахстане

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені - верасні выраслі на 2,6 працэнта



Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - верасні 2021 года склалі 102,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту крыху запаволіўся: з вынікамі студзеня - ліпеня гэты паказчык быў 103,1 працэнта, студзеня - жніўня - 102,9 працэнта.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,2 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,7 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,6 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

17 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/40/61568
Текущая дата: 03.10.2024