На другім рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва абмяркуюць уклад рэгіянальнага бізнесу ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця (МУР).
Форум праводзіцца ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскім аблвыканкамам у рамках праекта ПРААН «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Мерапрыемствы пройдуць у змешаным фармаце. Удзельнікі разгледзяць найбольш эфектыўныя шляхі і механізмы развіцця дзелавой актыўнасці, якія адпавядаюць задачам МУР, а таксама пытанні ўкаранення інавацыйных падыходаў і інструментаў у прадпрымальніцкую дзейнасць. Будуць агучаны ідэі, думкі і прапановы па тэмах развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва на рэгіянальным узроўні, кааперацыі і кластарных мадэляў, сацыяльным прадпрымальніцтве, «зялёнай эканоміцы» як спосабе павысіць эфектыўнасць рэгіянальнага бізнесу і раскрыць яго новыя магчымасці.
Напярэдадні форума, 8 снежня, у Магілёўскім аблвыканкаме адбудзецца партнёрская сесія «Прыватны бізнес — гэта магчыма». Падчас яе будуць абмяркоўвацца магчымасці і перспектывы развіцця сельскага прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці. На сесіі выступяць прадпрымальнікі, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і «Белаграпрамбанка».
У другім рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва прымуць удзел прадстаўнікі дзелавой супольнасці, саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, мясцовых і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, банкаўскай сферы, а таксама міжнародных арганізацый.
Звязда, 7 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/41/62100
Текущая дата: 27.12.2024