Пастановай Савета Міністраў ад 15 снежня 2021 года нумар 722 вызначаны комплекс мерапрыемстваў па развіцці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы на 2021-2025 гады, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Комплекс накіраваны на дзяржпадтрымку інавацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, развіццё вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці, развіццё інфраструктуры ў сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, уключэнне таленавітай моладзі ў навукова-інавацыйную сферу, павышэнне ролі і прэстыжу вучоных, распрацоўшчыкаў, вынаходнікаў, рацыяналізатараў, прадпрымальнікаў-інаватараў і інш.
Усяго ў пераліку 107 мерапрыемстваў, сярод іх развіццё Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і сеткі цэнтраў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай і кадравай базы, развіццё сетак галіновых лабараторый і цэнтраў калектыўнага карыстання абсталяваннем, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у якасці пляцоўкі для арганізацыі інавацыйных вытворчасцей, стварэнне і арганізацыя дзейнасці асацыяцыі суб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры і прадпрымальніцтва. Таксама ў ліку мерапрыемстваў фармаванне сістэмы прававога рэгуляваня, накіраванай на забеспячэнне пераходу да лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі, а таксама нарматыўнай прававой базы ў галіне кластарнага развіцця эканомікі, развіццё міждзяржаўнага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, СНД і ЕАЭС, стварэнне рэспубліканскага партала навукова-тэхнічнай інфармацыі і інш.
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 верасня 2021 года нумар 348 "Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады".
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/41/62412
Текущая дата: 27.12.2024