Стала вядома, дзе адкрыецца першы магазін з мерчам ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"Ужо заўтра ў ГЦ "Замак" у 12.00 адчыніць свае дзверы першы (у гісторыі!) магазін з мерчам ад Прэзідэнта. Такога яшчэ не было", - піша Telegram-канал "Пул Першага".
Удакладняецца, што магазін пачне працаваць на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Першай сотні пакупнікоў абяцаюць прэзідэнцкі прэзент.
Раней у гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак на дзень нараджэння набор маек са сваімі цытатамі. Тады ж ён паабяцаў запусціць мерч у масы.
Нядаўна сваю фатаграфію на майцы з гэтай серыі апублікавала і прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.
17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/41/62945
Текущая дата: 27.12.2024