Белорусский портал в Казахстане

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена амаль на палавіне плошчаў



Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 46 працэнтах плошчаў, паведамляе Мінсельгасхарч.

Паводле даных на 24 верасня, сяўба праведзена на плошчы 669,8 тыс. га. Гэта 46 працэнтаў ад запланаванай плошчы ў памеры 1 млн 456,1 тыс. га. Амаль палавіна плошчаў засеяна ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, крыху менш у Гомельскай (36,7 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,107 млн га (89,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,413 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т збожжа. Далей ідуць Брэсцкая - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 855,6 тыс. т, Гомельскай - 803,4 тыс. т, Віцебскай - 783,3 тыс. т.

24 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/42/60663
Текущая дата: 03.10.2024