Белорусский портал в Казахстане

Дзве мэблевыя кампаніі недаплацілі больш Br230 тыс. страхавых узносаў у Гродне



Больш Br230 тыс. абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва недаплацілі кіраўнікі двух гродзенскіх прадпрыемстваў па вытворчасці мэблі, паведамілі ў КДК.

Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, на працягу 2018-2021 гадоў кіраўнікі кампаній па вытворчасці мэблі, якімі былі бацька і сын, для мінімізацыі выдаткаў і павелічэння атрыманага прыбытку выплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы толькі з часткі заработнай платы работнікаў. У асобных выпадках страхавыя ўзносы за супрацоўнікаў не ўносіліся зусім.

Устаноўлена, што абавязковыя страхавыя ўзносы выплачваліся не ў поўнай меры за больш чым 20 работнікаў прадпрыемстваў. Прычыненую дзяржаве шкоду склаў больш Br230 тыс.

У дачыненні да дырэктара прыватных прадпрыемстваў распачата крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.

Звязда, 27 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/42/60697
Текущая дата: 03.10.2024